Чарговае абвастрэнне гандлёва-эканамічных рознагалоссяў паміж КНР і ЗША
  2019-08-09 15:41:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтыя дні ў фокусе ўвагі сусветнай эканамічнай супольнасці апынуліся паведамленні аб тым, што Мінфін ЗША ўключыў Кітай у шэраг «краін, якія маніпулююць абменным курсам» юаня да долара ЗША. Гэтымі дзеяннямі амерыканскі бок чарговы раз абвастрыў гандлёва-эканамічныя рознагалоссі паміж дзвюма краінамі.

З пачатку рэформы механізму фарміравання валютнага курсу юаня ў Кітаі ў 1994 годзе значна павысілася ступень рынкавага характару абменнага курсу нацыянальнай валюты КНР. Статыстыка паказвае, што за ўвесь гэты перыяд валавы памер рэвальвацыі юаня ў дачыненні да долара склаў у агульнай складанасці 40%. У выніку валюта КНР аказалася адной з найбольш моцных у свеце. Падчас кансультацыі МВФ па 4-м артыкуле ў дачыненні да Кітая было абвешчана, што абменны курс юаня ў асноўным адпавядае рэаліям рынка.

«Вашынгтон пост» апублікавала артыкул былога міністра фінансаў ЗША Лоўрэнса Самэрса, які адзначыў, што Кітай не ажыццяўляў інтэрвенцыі на валютным рынку і не зніжаў курсу юаня для пашырэння экспарту і стрымлівання імпарту. Доля станоўчага гандлёвага балансу Кітая ў яго ВУП пастаянна скарачаецца. На працягу папярэдніх гадоў краіна была прыхільная ўтрыманню стабільнага абменнага курсу сваёй валюты. Зніжэнне кошту юаня ў адносінах да долара ЗША з'яўляецца цалкам натуральнай рэакцыяй рынку на пагрозы ўвядзення новых мытных пошлін, з якімі выступіў Белы дом.

Рашэнне Мінфіна ЗША – гэта не што іншае, як чарговы козыр амерыканскага боку. Дзеля перамогі ў гандлёвай вайне з Кітаем у ЗША даўно прызвычаіліся маніпуляваць не абменным курсам, а іншымі краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040