Facebook не ўдалося аспрэчыць падачу іску наконт меркаванага незаконнага збору даных карыстальнікаў
  2019-08-09 15:46:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзявяты акружны апеляцыйны суд ЗША ў Сан-Францыска пастанавіў, што карыстальнікі Facebook з штата Ілінойс могуць падаць калектыўны іск супраць амерыканскай сацсекі з нагоды меркаванага незаконнага збору даных без іх згоды.

Суддзя Сандра Ікута заявіла ў пастанове, што карыстальнікі з Ілінойса могуць падаць калектыўны іск супраць Facebook, чыё праграмнае забеспячэнне для распазнання асоб "урываецца ў прыватнае жыццё і канкрэтныя інтарэсы чалавека".

Тэхналогія распазнання асоб Facebook парушыла закон штата Ілінойс аб канфiдэнцыяльнасцi біяметрычнай інфармацыі, адзначаецца ў рашэнні суда. Парушэнні нанеслі фактычную шкоду або стварылі матэрыяльную рызыку нанясення шкоды гэтым інтарэсам прыватнасці, гаворыцца ў дакуменце.

Іск можа азначаць мільярдныя штрафы для Facebook, калі кампанія прайграе ў судзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040