Удзельнікі АРМІ-2019 высока ацанілі кітайскую гасціннасць
  2019-08-09 16:02:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзельнікі кітайскага этапу Міжнародных вайсковых гульняў АРМІ-2019 высока ацанілі кітайскую гасціннасць і ўзровень падрыхтоўкі да спаборніцтваў. 24 армейскія атрады з 12 краін, у тым ліку з Беларусі, прымаюць удзел у спаборніцтвах, якія праходзяць у гарадской акрузе Карлы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Этап Міжнародных вайсковых гульняў у кітайскім Сіньцзяне стартаваў 3 жніўня. Тут праходзяць спаборніцтвы экіпажаў баявых машын пяхоты, спаборніцтвы падраздзяленняў СПА «Чыстае неба», спаборніцтвы рамонтных узводаў і спаборніцтвы экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай разведкі.

На цырымоніі адкрыцця этапу Гульняў былі прадэманстраваны аперацыі па радыёэлектроннай барацьбе і агнявога паражэння. Былі зроблены, у прыватнасці, пускі супрацьпаветраных ракет, процітанкавых ракет і ракет далёкага дзеяння.

Як паведамілі прадстаўнікі НВАК, спаборніцтвы працягнуцца да 15 жніўня. Акруга Карлы ўжо трэці раз прымае вайсковыя гульні. Сёлета тут пабудаваны новыя інтэрнаты, забяспечана бесправадная сувязь 4G. Апрача таго, да месца правядзення гульняў пачаў хадзіць спецыяльны турыстычны цягнік.

Аказанне падтрымкі ў правядзенні вайсковых гульняў і ўдзел у іх выгадныя і для кітайскага боку, запэўніў намеснік начальніка кіруючай групы АРМІ-2019, намеснік начальніка палітычнага аддзела сухапутных войскаў НВАК Дан Цзінлун. Ён адзначыў, што кітайскія УС шэсць гадоў запар удзельнічаюць у гульнях на тэрыторыі Сіньцзяна. Гульні садзейнічаюць міжармейскім кантактам, узмацняюць стратэгічны ўзаемадавер, а таксама станоўча адбіваюцца на паскарэнні вайсковых рэформ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040