Агенцтва J.D.Power апублікавала вынікі даследавання аб якасці новых аўтамабіляў у Кітаі
  2019-08-12 14:41:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 жніўня агенцтва J.D.Power апублікавала вынікі даследавання аб якасці новых аўтамабіляў, якія прадаюцца на кітайскім рынку ў 2019 годзе. Паводле вынікаў даследавання, у бягучым годзе значна знізілася колькасць праблем, якія ўзнікаюць на новых аўтамабілях на кітайскім рынку ў цэлым.

Агенцтва ўжо 20 гадоў штогод праводзіць падобнае даследаванне. Сёлета ў апытанні ўладальнікаў, якія набылі новыя машыны 2-6 месяцаў таму, прынялі ўдзел 67 брэндаў, сярод якіх 52 палепшылі свае паказчыкі ў параўнанні з мінулым годам.

Як адзначае дырэктар J.D.Power China Цай Мін, вынікі даследавання паказваюць, што пасля пяцігадовага стабільнага перыяду менавіта сёлета якасць новых аўтамабіляў на кітайскім рынку значна палепшылася, і прычына заключаецца ў тым, што аўтавытворцы прынялі эфектыўныя меры па павышэнні ўзроўню абслугоўвання спажыўцоў. Такі прагрэс быў дасягнуты на фоне падзення аб'ёмаў продажаў на рынку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040