За 70 гадоў сярэднедушавыя наяўныя даходы кітайскага насельніцтва павялічыліся амаль у 60 разоў
  2019-08-12 14:43:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР апублікавала чарговы даклад аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця за 70 гадоў пасля ўтварэння Кітая. Згодна з дакладам, у 1949 годзе сярэднедушавыя наяўныя даходы кітайскага насельніцтва складалі 49,7 юаня, а ў 2018 годзе дасягнулі 28228 юаняў. Намінальна яны павялічыліся ў 566,6 раза, рэальны сярэднегадавы рост склаў 6,1%.

На працягу 70 гадоў даходы гарадскіх і сельскіх жыхароў раслі хуткімі тэмпамі, узровень спажывання прыкметна павышаўся. Згодна з дакладам, ў 1956 годзе сярэднедушавыя спажывецкія выдаткі кітайскага насельніцтва складалі толькі 88,2 юаня, а ў 2018 годзе яны дасягнулі 19853 юаняў. Намінальна яны павялічыліся ў 224,1 раза, рэальны сярэднегадавы рост склаў 5,6%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040