Huawei прадставіла першую тэрмінальную прыладу, якая падтрымлівае АС HarmonyOS
  2019-08-12 15:42:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская тэхналагічная кампанія Huawei у суботу на канферэнцыі распрацоўшчыкаў Huawei / Huawei Developer Conference-2019/, якая праходзіць у горадзе Дунгуань / прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай/, прадставіла разумны экран Honor / Honor smart screen / - першую ў свеце тэрмінальнуюе прыладу, якая працуе на аперацыйнай сістэме з адкрытым зыходным кодам HarmonyOS/Хунмэн/.

  Пры гэтым кампанія Huawei упершыню паказала публіцы аперацыйны інтэрфейс сістэмы HarmonyOS.

  Па словах Чжаа Міна, аднаго з кіраўнікоў кампаніі Huawei, які курыруе брэнд Honor, 55-дзюймавы бязрамкавы разумны экран абсталяваны інтэлектуальным чыпам Honghu 818 і абсталяваны ўсплывальнай сэлфі-камерай.

  "Мы займаем лідзіруючую пазіцыю ў галіне шматзадачнасці, дзякуючы выкарыстанню чатырох'ядравых працэсараў і графічных працэсараў у структуры экрана, паколькі алгарытмы вызначаюць якасць малюнка", - сказаў Чжаа Мін.

  Акрамя разумнага экрана Honor, HarmonyOS таксама будзе выкарыстоўвацца ў вялікай колькасці інтэлектуальных прылад, такіх як персанальныя камп'ютары, смартфоны, разумныя гадзіннікі і бартавыя сістэмы.

  Па словах галоўнага выканаўчага дырэктара спажывецкага бізнесу Huawei Юй Чэндуна, HarmonyOS таксама будзе сумяшчальная з іншымі сістэмамі, такімі як Linux, Unix і Android.

  Кампанія плануе выпусціць у верасні свой прэміяльны брэнд Huawei Smart Screen.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040