Лінь-Чжэн Юээ заявіла аб неабходнасці спыніць гвалтоўныя акцыі ў Сянгане
  2019-08-12 15:44:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўніца адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна / САР/ Сянган Лін-Чжэн Юээ на сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ заявіла, што цяпер неабходна спыніць гвалтоўныя акцыі, якія ўзнікаюць паўсюль у САР, каб Сянган змог выбрацца з эканамічных цяжкасцяў.

  На прэс-канферэнцыі Лін-Чжэн Юээ рэзюмавала: ва ўмовах знешняга абвастрэння кітайска-амерыканскіх гандлёвых супярэчнасцяў і ўнутраных палітычных разладаў, якія працягваюцца больш за два месяцы, дзелавыя колы надзвычай занепакоеныя бягучымі палітычнымі спрэчкамі і рэверсіўным рухам эканомікі, да таго ж, паколькі цяперашняя эканамічная сітуацыя стала яшчэ больш сур'ёзнай, то яе аднаўленне зойме працяглы перыяд часу.

  Па словах Лін-Чжэн Юээ, каб сянганская эканоміка паднялася з дна, самае важнае – спыніць шырокія гвалтоўныя акцыі, якія адбываюцца цяпер у САР Сянган. Яна заклікала прадстаўнікоў усіх сацыяльных колаў адкінуць рознагалоссі і зменшыць антаганізм, каб не наносіць далейшай шкоды сянганскаму грамадству.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040