У Сянгане бунтаўшчыкі кідалі "кактэйлі Молатава" у сянганскіх паліцэйскіх
  2019-08-12 15:50:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бунтаўшчыкі ў розных раёнах Сянгана ўвечары кідалі "кактэйлі Молатава" у сянганскіх паліцэйскіх, адзін супрацоўнік праваахоўных органаў сур'ёзна паранены.

Нягледзячы на апавяшчэнне паліцыі аб пярэчанні, некаторыя дэманстранты ў многіх раёнах Сянгана па-ранейшаму выйшлі на вуліцы. Бунтаўшчыкі, якія знаходзіліся сярод іх, ля паліцэйскіх участкаў у раёнах Чаншавань, Цзяньшацзюй і галоўнага паліцэйскага ўпраўлення ў раёне Ваньцзай кідалі ў паліцэйскіх "кактэйлі Молатава", а таксама асвятлялі іх моцным светлавым промнем. Адзін з вартавых парадку, які нёс службу ў раёне Цзяньшацзюй, атрымаў апёкі абедзвюх ног пасля таго, як бунтаўшчыкі кінулі ў яго "кактэйль Молатава" - дзесяць працэнтаў левай нагі пакрыў апёк другой ступені, на правай назе апёк першай ступені пакрыў тры працэнты.

Кіраўнік паліцэйскага ўпраўлення САР Сянган Лу Вэйцун пасля агляду пацярпелага заявіў, што вельмі хвалюецца за сваіх калегаў, якія на службе атрымліваюць такія сур'ёзныя траўмы, а таксама вельмі абураны і рэзка асуджае гвалтоўныя дзеянні бунтаўшчыкоў, якія не прымаюць у разлік бяспеку іншых людзей. Паліцыя будзе расследаваць усе гвалтоўныя дзеянні, якія прыводзяць да траўміравання і нават пагражаюць жыццю і бяспецы іншых людзей.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040