Колькасць ахвяр апоўзня на поўдні М'янмы ўзрасла да 59 чалавек
  2019-08-13 15:18:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр апоўзня, выкліканага мусонам у м'янманскім штаце Мон, да панядзелка ўзрасла да 59 чалавек. Пра гэта паведаміў у суботу Дэпартамент пажарнай службы М'янмы.

"Выратавальныя аперацыі ўсё яшчэ працягваюцца і будуць працягвацца да таго часу, пакуль усе целы загінуўшых не будуць вынятыя", - заявіў Сіньхуа прадстаўнік пажарнай службы.

Таксама будуць прыняты меры засцярогі, бо ў гэтым раёне ёсць прыкметы ўзнікнення яшчэ большай колькасці апоўзняў, дадаў чыноўнік.

Жыхары, дамы і транспартныя сродкі апынуліся пад патокамі гразі і камянёў.

Нагадаем, 9 жніўня ў 07:00 раніцы па мясцовым часе на адным са схілаў гары Ма-лат сышоў апоўзень, які ўзнік з прычыны моцных ападкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040