Кітай сёння заклікаў ЗША неадкладна спыніць умяшальніцтва ў справы Сянгана.
Дадзеная заява прагучала, калі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адказвала на пытанне з нагоды ярлыка "каляровай рэвалюцыі", які ў апошні час спрабуюць наклеіць на Сянган.
Па словах Хуа Чуньін, ЗША часта робяць безадказныя заявы адносна спраў Сянгана, якія блытаюць чорнае з белым і выклікаюць праблемы.
Дыпламат дадала, што некаторыя ключавыя палітычныя дзеячы і дыпламатычныя супрацоўнікі ЗША, якія ўзаемадзейнічалі з дэманстрантамі прадэмакратычнага руху і несправядліва абвінавачвалі цэнтральны ўрад Кітая, спрыяюць гвалту і незаконным дзеянням, якія ставяць пад пагрозу росквіт і стабільнасць Сянгана.
Хуа Чуньін таксама адзначыла, што, улічваючы ўсе відавочныя факты, яна задаецца пытаннямі "які рэальны намер ЗША?" і "для чаго ЗША выкарыстоўваюць Сянган?".
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР зноў заявіла, што Сянган належыць Кітаю і справы Сянгана з'яўляюцца чыста ўнутранай справай Кітая.
"Кітай заклікае ЗША выконваць нормы міжнароднага права і асноўныя нормы, якія рэгулююць міжнародныя адносіны, і неадкладна спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая", - сказала Хуа Чуньін.