Гандлёвыя правакацыі ЗША з'яўляюцца галоўным фактарам вагання абменнага курсу юаня і галоўнай прычынай нестабільнасці міжнароднага фінансавага рынку. З такой заявай 10 жніўня выступіла кіраўнік міжнароднага дэпартамента Народнага банка Кітая Чжу Цзюнь.
Каментуючы рашэнне ЗША прылічыць Кітай да краін-маніпулятараў валютнымі курсамі, Чжу Цзюнь казала, што валацільнасць абменнага курсу юаня - гэта нармальная рэакцыя рынку на бесперапыннае абвастрэнне ЗША гандлёвага канфлікту.
Навешваючы на Кітай ярлык «валютнага маніпулятара», амерыканскі бок ігнаруе факты і нястомныя намаганні Кітая па садзейнічанні рэформе валютнай сістэмы, а таксама забеспячэнню стабільнасці абменнага курсу юаня.