У перыяд са студзеня па ліпень 2019 года замежныя інвестыцыі ў Кітай выраслі на 7,3%
  2019-08-14 10:43:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд са студзеня па ліпень 2019 года прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай склалі 533,14 млрд юаняў, павялічыўшыся на 7,3%. Пра гэта сведчаць даныя Мінкамерцыі КНР. У доларавым выражэнні аб'ём прытоку інвестыцый вырас на 3,6% у гадавым вылічэнні да 78,8 млрд долараў за першыя сем месяцаў бягучага года.

За першыя сем месяцаў бягучага года ў Кітаі было зарэгістравана 24050 новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу. Аб'ём прытоку інвестыцый, прыцягнутых у высокатэхналагічныя галіны, вырас на 43,1%, на іх долю прыпала 29,3% агульнага аб'ёму інвестыцый, у сектар высокатэхналагічных паслуг прыцягнута 97,39 млрд юаняў замежных інвестыцый з прыростам на 63,2%.

У студзені-ліпені ў заходніх рэгіёнах Кітая былі адзначаны самыя хуткія тэмпы росту аб'ёму прытоку прамых замежных інвестыцый. Паказчык вырас на 25,2% у гадавым вылічэнні – да да 39,94 млрд юаняў. Даныя Мінкамерцыі таксама паказалі, што аб'ём інвестыцый з ЕС у Кітай вырас на 18,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб'ём інвестыцый у Кітай з краін, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Пояс і шлях", вырас на 5%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040