Кітайскія эксперты пра абвінавачванні ў валютных маніпуляцыях, што прад'яўляюцца Кітаю Злучанымі Штатамі
  2019-08-15 10:25:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Даклад Міжнароднага валютнага фонду, які з'явіўся праз некалькі дзён пасля таго, як ЗША назвалі Кітай «валютным маніпулятарам», паказаў, што прыклейванне цэтліка «валютнага маніпулятара» Кітаю з'яўляецца неабгрунтаваным. 13 жніўня ў Пекіне кітайскія эканамісты таксама заявілі аб тым, што абвінавачванні ў валютных маніпуляцыях не маюць пад сабой ніякіх падставаў. Яны прапанавалі, каб на знешнюю нявызначанасць і несправядлівыя інсінуацыі Кітай адказваў адкрытасцю і празрыстасцю рэформ, эканамічных працэсаў. Яны аднадушна лічаць, што дзеянні ЗША ўяўляюць сабой не што іншае, як аднабаковую пратэкцыянісцкую практыку, якая наносіць сур'ёзны ўрон двухбаковым адносінам, сусветнай эканоміцы і фінансавым рынкам.

Старшы навуковы супрацоўнік Чун'янскага інстытута фінансавых даследаванняў Вэй Бэньхуа адзначыў, што паслабленне курсу юаня з'яўляецца адлюстраваннем попыту і прапановы, што цалкам адпавядаюць рынкавым рэаліям і запытам, а таксама адказам на ваганні на сусветных валютных рынках на фоне змяненняў глабальнай эканамічнай сітуацыі і абвастрэння гандлёвых спрэчак. Гэта было штуршком і вызначэннем рынкавых сіл і не мае ніякага дачынення да маніпулявання абменным курсам.

У справаздачы МВФ гаворыцца, што рэальны эфектыўны валютны курс кітайскага юаня у 2018 годзе поўнасцю адпавядаў фундаментальным эканамічным паказчыкам і знаходзіўся ў рамках пажаданай палітыкі. МВФ прыйшоў да высновы, што знешні баланс Кітая знаходзіцца на прымальным узроўні.

Вядучы аналітык кітайскага банка China Minsheng Bank Вэнь Бінь паведаміў, што рост кітайскай эканомікі залежыць пераважна ад стымулявання ўнутранага попыту. Кітай заўсёды настойваў на тым, што неабходна ўстрымлівацца ад канкурэнтнай дэвальвацыі валюты. Народны банк Кітая не мае намеру выкарыстоўваць валюту для маніпуляцый і ў якасці інструмента для рэагавання на гандлёвыя спрэчкі.

Вэнь Біня падтрымала і спецыяліст з Народнага банка Кітая Чжан Сюэчунь, якая адзначыла, што Кітай павінен адказваць на знешнюю нявызначанасць і гандлёвыя рознагалоссі выключна рэформамі і адкрытасцю эканамічных працэсаў: «У нашай эканоміцы існуе велізарны патэнцыял і выдатныя перспектывы развіцця. Для далейшага росту неабходна прытрымлівацца выключна структурных рэформаў у сферы ўнутранай прапановы і ўпарадкаванай адкрытасці». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040