Сянганская паліцыя затрымала пяць чалавек за ўдзел у незаконным сходзе на тэрыторыі аэрапорта
  2019-08-15 16:11:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя Сянгана сёння паведаміла аб затрыманні пяці чалавек, якія ўдзельнічалі ў незаконным сходзе на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта Сянгана. Пратэстоўцы наладзілі незаконны сход у аэрапорце вечарам 13 жніўня. Два жыхары мацерыковай часткі Кітая падвергліся нападу і ўтрымліваліся.

Затрымана пяцёра маладых мужчын, двое з іх падазраюцца ў нападзе на супрацоўнікаў паліцыі і захоўванні наступальнай зброі. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення паліцыі Сянгана Май Чжаньхаа, радыкалы здзейснілі серыю экстрэмісцкіх дзеянняў у аэрапорце, уключаючы напады, стварэнне перашкодаў аказанню экстраннай дапамогі, адштурхванне пасажыраў, чым праявілі непавагу да чалавечага жыцця. Адміністрацыя аэрапорта дамаглася вынясення часовай судовай забароны на незаконнае і наўмыснае стварэнне перашкодаў выкарыстанню аэрапорта па яго прамым прызначэнні. Ён таксама дадаў, што любое парушэнне часовай забароны будзе разглядацца як непавага судовага рашэння, і паліцыя пры неабходнасці будзе дзейнічаць сумесна з адміністрацыяй аэрапорта і судовымі прыставамі, каб забяспечыць захаванне часовай забароны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040