Кітай гатовы адаптаваць валютную палітыку да патрэбаў нацыянальнай эканомікі
  2019-08-15 16:17:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Курс юаня ў прынцыпе адказвае патрабаванням нацыянальнага эканамічнага развіцця. Цэнтрабанк будзе рэгуляваць валютную палітыку ў адпаведнасці з патрэбамі ўнутранага рынку, заявіла намеснік дырэктара даследчага аддзела Народнага банка Кітая Чжан Сюэчунь. Паводле яе слоў, з пачаткам рэформы механізму фарміравання абменнага курсу юаня да долара, які стартаваў 11 жніўня 2015 года, Цэнтрабанк бесперапынна ўдасканальвае валютна-курсавую палітыку. Зараз па валацільнасці курсу нацыянальнай валюты краіна можа стаяць у адным шэрагу з вядучымі краінамі.

Чжан Сюэчунь заявіла, што ў доўгатэрміновай перспектыве курс юаня будзе залежаць ад тэндэнцый эканамічнага развіцця, а ў кароткатэрміновай -- ад упэўненасці рынкаў, руху фондаў і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040