МЗС КНР выказаўся з нагоды ўзмацнення жорсткасці ЗША экспартнага кантролю ў дачыненні да 4-х кітайскіх прадпрыемстваў
  2019-08-16 14:51:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы сітуацыю з унясеннем міністэрствам гандлю ЗША чатырох кампаній, уключаючы кітайскую Гуандунскую ядзерна-энергетычную карпарацыю, у "спіс суб'ектаў", якія падлягаюць экспартнаму кантролю, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін выказала спадзяванне на тое, што ЗША зразумеюць сітуацыю, спыняць памылковыя дзеянні і будуць прытрымлівацца шляху правядзення раўнапраўных кансультацый пры вырашэнні праблем.

Журналіст задаў пытанне: "Паводле паведамленняў, міністэрства гандлю ЗША ўключыла чатыры кампаніі, у тым ліку кітайскую Гуандунскую ядзерна-энергетычную карпарацыю, у пералік суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю. Як кітайскі бок пракаментуе гэта?"

Хуа Чуньін адзначыла, што Кітаю вядома, што міністэрства гандлю ЗША 13 жніўня ўнесла кітайскую Гуандунскую ядзерна-энергетычную карпарацыю і тры афіляваных з ёй прадпрыемствы ў "пералік суб'ектаў", на якія распаўсюджваецца экспартны кантроль. ЗША такімі сваімі дзеяннямі абагульняюць паняцце дзяржаўнай бяспекі, злоўжываюць рэжымам экспартнага кантролю, наносяць страты не толькі прадпрыемствам Кітая, але і аказваюць згубнае ўздзеянне на кампаніі ўнутры сваёй краіны.

"Кітай рашуча пярэчыць супраць амерыканскай палітыкі унілатэралізму і пратэкцыянізму, што наносіць шкоду інтарэсам Кітая і іншым краінам ва ўсім свеце. Спадзяюся, ЗША зразумеюць сітуацыю, спыняць памылковыя дзеянні і будуць прытрымлівацца шляху правядзення раўнапраўных кансультацый пры вырашэнні праблем", - заявіла Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040