Надыходзячы «эканамічны тайфун" пагражае Сянгану
  2019-08-19 10:52:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 жніўня кіраўнік Дэпартамента фінансаў адміністрацыі САР Сянган Чэнь Маабо на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы напісаў пра тое, што да Сянгана ўжо набліжаецца «эканамічны тайфун». У сувязі з гэтым ён спадзяецца, што грамадзяне змогуць адкласці рознагалоссі, агульнымі намаганнямі адрэагаваць на выклікі і звесці да мінімуму магчымы ўрон.

Паводле слоў чыноўніка, да «эканамічнага тайфуну» адміністрацыя САР гатова, тыдзень таму распрацаваны шэраг мер для палягчэння магчымых цяжкасцей з тым, каб дапамагчы прадпрыемствам сярэдняга і малога маштабу, а таксама жыхарам горада пераадолець будучыя праблемы. Пры гэтым Чэнь Маабо назваў галоўныя прычыны крызісу ў Сянгане. З аднаго боку, з-за кітайска-амерыканскіх эканамічных спрэчак рэзка скараціўся аб'ём знешняга гандлю мегаполіса, што непасрэдна паўплывала на галіны гандлю і лагістыкі, аказала жорсткі ціск на сектар фінансавых паслуг. З другога боку, апошнія беспарадкі ў самым Сянгане падарвалі ўнутраны рынак -- сферы рознічнага гандлю, рэстаранны і турыстычны бізнес панеслі найцяжэйшыя страты. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040