Паводле паведамлення паліцыі горада Фучжоу (прав. Фуцзянь, Усходні Кітай) адна з кампаній, якая займаецца спартыўнымі таварамі, на днях атрымала пасылку, адпраўленую ад імя аднаго з яе амерыканскіх кліентаў. Дастаўшчыкам выступіла амерыканская служба міжнароднай дастаўкі FedEx. У пасылцы была выяўлена агнястрэльная зброя.
Гэта стала яшчэ адным парушэннем правілаў міжнароднай дастаўкі, пасля таго, як адпаведныя ведамствы КНР распачалі расследаванне ў дачыненні да FedEx з нагоды таго, што яна дастаўляла пасылкі карпарацыі Huawei і іншых кліентаў не адрасатам, а трэцім асобам, тым самым сур'ёзна парушыўшы законныя інтарэсы кліентаў і адпаведныя законы і правілы КНР у галіне экспрэс-дастаўкі.
Агнястрэльная зброя смяротна. Згодна з «Законм КНР па кіраванні агнястрэльнай зброяй» вытворчасць, валоданне, гандаль і абарот агнястрэльнай зброі без адпаведнай ліцэнзіі і дазволаў вядуць да строгай крымінальнай адказнасці.
Амерыканская служба міжнароднай дастаўкі FedEx дзейнічае ў Кітаі ўжо больш за 30 гадоў. Яе кіраўніцтва і супрацоўнікі выдатна дасведчаныя адносна законаў і правілаў Кітая і абавязаны іх выконваць. Аднак з мая гэтага года яна ажыццявіла шматразовыя махінацыі, парушаючы законныя правы і інтарэсы карпарацыі Huawei, яе супрацоўнікаў і кліентаў. Наўрад ці гэта можна лічыць супадзеннем - бо гэтыя падзеі адбыліся ў самы пік гандлёвых спрэчак паміж КНР і ЗША, павышэння мытных пошлін і ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да Кітая і Huawei.
У мэтах выяўлення сапраўднага стану рэчаў, абароны правоў і інтарэсаў кліентаў і паляпшэння дзелавога клімату 1 чэрвеня гэтага года адпаведнае ведамства Кітая прыняло рашэнне аб правядзенні расследавання ў дачыненні да паштовай кампаніі ЗША FedEx. 14 чэрвеня ў яе адрас быў накіраваны ордэр на прыбыццё прадстаўнікоў кампаніі для дачы тлумачэнняў. 26 ліпеня былі апублікаваныя прамежкавыя вынікі расследавання, згодна з якім кампанія FedEx разглядае перанакіраванне пасылак кітайскай кампаніі Huawei у ЗША ў якасці памылковай аперацыяй у выніку тэхнічнага збою, што абсалютна не адпавядае фактам. Больш за тое, па выніках расследавання таксама выявіліся факты і крыніцы іншых парушэнняў амерыканскай кампаніяй законаў і правілаў Кітая ў гэтай сферы.
На дадзеным негатыўным фоне кампанія FedEx адважылася ўзяцца на незаконную перавозку зброі на тэрыторыі КНР. Гэта ў чарговы раз даказвае, што, быўшы магнатам паштова-кур'ерскай сферы ў ЗША, кампанія FedEx не прымае законных стандартаў і правілаў, сваімі ўчынкамі наносіць сур'ёзны ўрон законным правам і інтарэсам карыстальнікаў у Кітаі, сур'ёзна падрывае грамадскую бяспеку і парушае законы КНР. Усё гэта не т.зв. выпадковыя памылкі і хібы ў бізнэсе, а ні што іншае як наўмыснае грэбаванне і парушэнне законаў у мэтах дэстабілізацыі абстаноўкі ў Кітаі. У сапраўдны момант паліцыя Фужчоу часова канфіскавала дастаўленую кампаніяй FedEx зброю і вядзе расследаванне пры дапамозе супрацоўнікаў спецыялізаваных органаў КНР.
Кітай мае велізарны рынак экспрэс-дастаўкі, які хутка развіваецца і валодае велізарным патэнцыялам. Кітай вітае прысутнасць усіх бізнес-суб'ектаў усіх краін свету на яго рынку, аднак пры гэтым неабходна выконваць законы і правілы КНР. Гэта галоўны прынцып вядзення бізнесу не толькі ў Кітаі, але і ў любой іншай цывілізаванай краіне. У цяперашні час у Кітаі існуе «Спіс нядобранадзейных замежных суб'ектаў», які папаўняецца па меры назіранняў за дзейнасцю гаспадарчых суб'ектаў. Згодна з адпаведным законам і правілам, краіна прадпрымае і працягне прымаць усе неабходныя юрыдычныя і адміністрацыйныя меры ў дачыненні да суб'ектаў, дзейнасць якіх мае негатыўны сацыяльна-эканамічны і палітычны складнік. Гэта неабходна для забеспячэння стабільнасці і росквіту краіны.