Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Форуму нацыянальнага парку
  2019-08-20 10:27:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас 1-га Форуму нацыянальнага парку, які адкрыўся ў панядзелак у горадзе Сінін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цінхай.

Сі Цзіньпін заявіў, што будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі мае вялікае значэнне для развіцця і прагрэсу чалавечай цывілізацыі. Кітай прытрымліваўся комплекснага падыходу для захавання горных раёнаў, рэк і азёр, лясных масіваў, ворных зямель і лугоў і ўкараніў сістэму нацыянальных паркаў, адзначыў Сі Цзіньпін ў лісце. Праводзячы ў жыццё гэту сістэму, Кітай імкнецца захаваць першабытнасць і цэласнасць прыроднай экасістэмы, абараніць біялагічную разнастайнасць і экалагічную бяспеку, а таксама захаваць каштоўныя прыродныя рэсурсы для будучых пакаленняў.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ўдзельнікі форуму сумеснымі намаганнямі створаць больш светлую будучыню для сусветнай экалагічнай цывілізацыі і акажуць садзейнічанне стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040