Міністэрства гандлю ЗША зноў адклала ўвядзенне частковай гандлёвай забароны ў дачыненні да Huawei
  2019-08-20 14:12:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства гандлю ЗША сёння прыняло пастанову падоўжыць "часовую ліцэнзію агульнага прызначэння" на 90 дзён і тым самым чарговым разам адкласці ўвядзенне забароны на рэалізацыю амерыканскімі прадпрыемствамі сваёй прадукцыі і паслуг кампаніі Huawei і яе філіялам для таго, каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву на амерыканскіх спажыўцоў у сувязі з названай забаронай.

Міністэрства гандлю ЗША ў сваёй заяве паведаміла аб тым, што на працягу 90 дзён, пачынаючы з 19 жніўня, прадпрыемствы ЗША, якія валодаюць "часовай ліцэнзіяй агульнага прызначэння", могуць экспартаваць, рээкспартаваць і пераўступаць кампаніі Huawei і яе даччыным прадпрыемствам "пэўную" і "лімітаваную" прадукцыю і тэхналогію.

15 мая гэтага года Міністэрства гандлю ЗША ўключыла кампанію Huawei і 68 філіялаў, што належаць ёй, у спіс суб'ектаў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, а 20 мая выдала часовую ліцэнзію тэрмінам на 90 дзён, якая дазваляе Huawei і яе даччыным прадпрыемствам весці "пэўную дзейнасць" для таго, каб забяспечыць бесперапыннасць працы ў ЗША звязаных з гэтым сетак і аказаць падтрымку адпаведным амерыканскім мабільным сэрвісам.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР сёння / па пекінскім часе / выказаў спадзяванне на тое, што ЗША "спыняць неабгрунтаваны ціск і санкцыі ў дачыненні да Huawei і іншых кітайскіх кампаній, будуць справядліва, бесстаронне і недыскрымінацыйна ставіцца да прадпрыемстваў Кітая".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040