МЗС КНР адрэагавала на заявы амерыканскага боку, накіраваныя на ўмяшальніцтва ў справы Сянгана
  2019-08-20 15:45:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дакранаючыся заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што спосаб урэгулявання сянганскага пытання кітайскім бокам можа паўплываць на кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя кансультацыі, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан адзначыў, што справы Сянгана з'яўляюцца ўнутранай справай Кітая; прэзідэнт ЗША таксама раней заяўляў, што "Сянган з'яўляецца часткай Кітая, яны самі павінны разабрацца і не маюць патрэбы ў парадах". Таму Кітай спадзяецца, што амерыканскі бок можа трымаць сваё слова.

Паводле паведамленняў, прэзідэнт ЗША Д. Трамп заявіў, што спадзяецца пабачыць найбольш гуманны спосаб рашэння сянганскага пытання. Прымяненне гвалту кітайскім бокам можа паўплываць на гандлёвыя кансультацыі паміж Кітаем і ЗША. З гэтай нагоды Гэн Шуан адзначыў, што масавыя выступленні і гвалтоўныя, злачынныя акцыі ў Сянгане ўжо працягваюцца два месяцы. Вяршэнства закона, грамадскі парадак, эканоміка і матэрыяльныя ўмовы жыцця людзей, росквіт і стабільнасць, а таксама міжнародны імідж Сянгана падвергліся сур'ёзнаму ўдару. "Факты сведчаць, што так званыя дэмакратыя і свабода з адсутнасцю вяршэнства закона і парадку могуць прывесці толькі да анархіі і беспарадкаў у грамадстве, ад якіх у рэшце рэшт пацерпяць інтарэсы шырокіх мас людзей", -- адзначыў Гэн Шуан.

Паводле яго слоў, самая актуальная і першарадная задача -- законнымі метадамі спыніць гвалт, утаймаваць хаос і аднавіць парадак. Цэнтральны ўрад КНР працягвае рашуча падтрымліваць законныя палітычныя меры адміністрацыі САР Сянган на чале з Лін-Чжэн Юээ, строгую ахову правапарадку сянганскай паліцыяй, а таксама пакаранне злачынных элементаў у адпаведнасці з законам.

Гаворачы аб кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях, чыноўнік кітайскага МЗС заявіў, што пазіцыя кітайскага боку -- паслядоўная і ясная. Кітай спадзяецца, што ЗША змогуць прыкласці намаганні разам з Кітаем, каб ператвараць у жыццё кансенсусы, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, грунтуючыся на прынцыпах узаемапавагі і раўнапраўнага падыходу адзін да аднаго, а таксама шукаць прымальныя спосабы ўрэгулявання праблем шляхам дыялогу і кансультацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040