За 70 гадоў агульная колькасць занятых у Кітаі вырасла ў 4,3 разы
  2019-08-21 15:16:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне Кітая апублікавала сёння даклад аб поспехах сацыяльна-эканамічнага развіцця, дасягнутых за 70 гадоў з дня ўтварэння КНР. Як паказвае даклад, агульная колькасць занятага насельніцтва вырасла з 180 млн чалавек у 1949 годзе да 780 млн чалавек у 2018-м, павялічыўшыся за гэтыя дзесяцігоддзі ў 4,3 раза.

Згодна з дакладам, даход у форме заработнай платы таксама імкліва расце. У 2018 годзе сярэдні памер заробку сярод наёмных работнікаў дзяржпрадпрыемстваў дасягнуў 82,461 тыс. юаняў, што ў 134 разы вышэй за ўзровень 1978 года, пры гэтым сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягаюць 13 працэнтаў, а з улікам росту цэн, якія фактычна павялічыліся ў 19,3 раза, рэальныя сярэднегадавыя тэмпы росту складаюць 7,7 працэнта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040