Кітай захоўвае статус асноўнага гандлёвага партнёра Германіі
  2019-08-22 15:17:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па папярэдніх даных Федэральнага агенцтва знешняга гандлю і інвестыцый Германіі, атрыманых ад Федэральнага статыстычнага ўпраўлення, па выніках першага паўгоддзя бягучага года Кітай па-ранейшаму захоўвае статус асноўнага гандлёвага партнёра Германіі з агульным аб'ёмам двухбаковага гандлю ў 99, 2 млрд еўра /1 еўра складае 1, 1 долара ЗША/.

  Як паказваюць даныя, Кітай з'яўляецца найбуйнейшым партнёрам Германіі па імпарце на працягу апошніх 6 месяцаў з агульным аб'ёмам увезенага з Кітая тавару на суму 52 млрд еўра, што на 4 прац. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Кітай таксама з'яўляецца трэцім па велічыні партнёрам Германіі па аб'ёме экспарту, які па выніках першага паўгоддзя склаў 47,2 млрд еўра, павялічыўшыся на 4,1 працэнта.

  Па словах генеральнага дырэктара Федэральнага агенцтва па знешнім гандлі і інвестыцыях ФРГ Юргена Фрыдрыха, новыя даныя сведчаць аб захаванні ўстойлівасці эканомікі Германіі ва ўмовах геапалітычных канфліктаў і запаволення тэмпаў росту глабальнай эканомікі. Германія па-ранейшаму падтрымлівае партнёрскія адносіны ў гандлёвай сферы з Кітаем, ЗША і іншымі краінамі.

  З пачатку 2016 года Кітай з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Германіі. Паводле даных Федэральнага статыстычнага ўпраўлення, апублікаваных у сакавіку бягучага года, агульны аб'ём імпарту Германіі з Кітая ў 2018 годзе склаў 106,2 млрд еўра, такім чынам Кітай чатыры гады запар утрымлівае статус найбуйнейшага імпарцёра Германіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040