Вядучыя сусветныя кампаніі інвесціруюць у Кітай
  2019-08-23 15:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На дадзены момант каля 490 вядучых сусветных кампаній, якія ўваходзяць у ТОП-500, уклалі капітал у Кітай. На іх долю прыпадае 98% аб'ёму замежных інвестыцый у краіну. Колькасць кітайскіх кампаній, якія ўвайшлі ў рэйтынг часопіса Fortune - ТОП-500 вядучых сусветных кампаній, павялічылася з 11 у 2001 годзе да 129 у бягучым. Пра гэта паведаміў намеснік міністра камерцыі Цянь Кэмін на ўчорашняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай першаму Ціндаоскаму саміту кіраўнікоў транснацыянальных карпарацый /ТНК/.

Намеснік дырэктара даследчага інстытута пры Міністэрстве камерцыі Кітая Хаа Хунмэй адзначыла, што ўсё больш ТНК у адпаведнасці з тэндэнцыяй эканамічнай глабалізацыі пераарыентаваліся на кітайскія рынкі. Гэта, у пэўнай ступені, прадэманстравала спробы Кітая больш актыўна далучацца да глабальных ланцугоў вытворчасці і стварэння дабаўленага кошту. Прычынай, чаму Кітай становіцца ўсё больш прывабным для інвестараў, сталі працяглае пашырэнне адкрытасці рынкаў і пастаяннае павышэнне ўзроўню лібералізацыі і садзейнічання гандлю ў краіне.

За мінулы год Кітай прыклаў велізарныя намаганні для пашырэння ступені адкрытасці рынкаў знешняму свету, зрабіў шмат крокаў, сярод якіх істотнае скарачэнне негатыўнага спісу, актыўнае зніжэнне мытных пошлін, правядзенне першай Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, прыняцце закона аб замежных інвестыцыях і г.д.. У 2018 годзе аб'ём рэальна выкарыстанага замежнага капіталу Кітая склаў больш за 138 млрд дол. ЗША. Па гэтым паказчыку КНР апярэдзіла ўсе іншыя краіны, якія развіваюцца. Паводле прагнозаў Сусветнага банка, паказчык актыўнасці дзелавога асяроддзя ў краіне вырас на 32 пункта ў сусветным рэйтынгу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040