Кітай абвясціў аб стварэнні новых пілотных ЗСГ
  2019-08-27 14:33:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай абвясціў аб генеральным плане па стварэнні шасці новых пілотных зон свабоднага гандлю. Згодна з апублікаваным Дзяржсаветам планам, новыя пілотныя ЗСГ будуць размешчаны ў правінцыях Шаньдун, Цзянсу, Хэбэй, Юньнань і Хэйлунцзян, а таксама ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне.

Стварэнне новых пілотных ЗСГ -- стратэгічны крок для прасоўвання рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху, гаворыцца ў плане. Гэта дазволіць давесці агульную колькасць пілотных зон у краіне да 18. Кітайскія ЗСГ -- піянеры ў справе рэформаў і адкрытасці краіны, бо яны тэстуюць новыя мадэлі кіравання замежнымі інвестыцыямі, спрашчэння працэдур гандлю і трансфармацыі ўрадавых функцый для лепшай інтэграцыі эканомікі краіны з міжнароднай практыкай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040