Пекін пашырыць адкрытасць у галіне культуры і турызму
  2019-08-28 14:13:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Пекіна маюць намер пашырыць адкрытасць у галіне культуры і турызму, а таксама стымуляваць інвестыцыі і спажыванне ў гэтай сферы, гаворыцца ў плане дзеянняў па адкрытасці і рэформам галіны культуры і турызму на 2019-2021 гады, апублікаваным гарадскім упраўленнем культуры і турызму.

У прыватнасці, кітайская сталіца прыме меры па пашырэнні доступу замежных інвестараў да свайго рынку культуры і турызму, такія як выдача ім дазволу на інвесціраванне ў стварэнне забаўляльных устаноў, гаспадарчых суб'ектаў месцаў правядзення выступленняў, а таксама брокерскіх арганізацый, занятых у сферы шоу-бізнесу.

Замежным інвестарам таксама будзе дазволена ажыццяўляць інвестыцыйную дзейнасць у вытворчасці аўдыё-і відэапрадукцыі. Акрамя таго, створаныя ў Пекіне турыстычныя агенцтвы са стопрацэнтным замежным капіталам будуць мець магчымасць арганізаваць выязныя паездкі для грамадзян КНР у пілотным рэжыме.

Як паведамляецца, у пекінскіх міжнародных аэрапортах "Шоўду" і "Дасін" будзе дзейнічаць адзіная сістэма вяртання замежным турыстам падатку на дадазеную вартасць / ПДВ / з пакупак, зробленых у любым горадзе на тэрыторыі Кітая. Таксама будзе прасоўвацца палітыка бязвізавага транзіту, і дапрацавана падатковая палітыка для крамаў бяспошліннага гандлю ў Пекіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040