Да канца года, як чакаецца, будзе пабудавана больш за 50 тыс. базавых станцый 5G у 50 кітайскіх гарадах
  2019-08-28 14:14:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з планам, на працягу 2019 года Кітай пабудуе больш за 50 тыс. базавых станцый 5G у 50 гарадах, паведаміў кіраўнік аддзела інфармацыі і сувязі Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Хань Ся ў аўторак на Кітайскай міжнароднай выставе інтэлектуальнай індустрыі-2019, якая праходзіла ў горадзе Чунцін (Паўднёва-Заходні Кітай). 6 чэрвеня названае міністэрства выдала ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне тэхналогіі 5G тэлекамунікацыйным кампаніям China Telecom, China Mobile, China Unicom, і тэлерадыёвяшчальнай кампаніі China Broadcasting Network, што сведчыць аб пачатку новай эпохі ў кітайскай тэлекамунікацыйнай індустрыі.

Па словах Хань Ся, па стане на канец ліпеня гэтага года міністэрствам у агульнай колькасці было выдадзена 7 дазволаў на доступ абсталявання 5G да сеткі. У далейшым Кітай паскорыць будаўніцтва сеткі 5G, прыкладзе намаганні да развіцця галін і прадпрыемстваў, звязаных з тэхналогіяй 5G.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040