У Сянгане абвешчаны рэйтынг топ-500 азіяцкіх брэндаў
  2019-08-28 15:05:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Сянгане абнародаваны рэйтынг пяцісот лепшых азіяцкіх брэндаў года. У яго ўвайшлі гандлёвыя маркі 22 краіну. Першыя тры месцы занялі японская аўтакампанія «Таёта», электрасеткавая карпарацыя Кітая і Прамысловы і камерцыйны банк Кітая (ICBC). У дзясятку таксама патрапілі Haier, Honda, Tencent, Samsung, Huawei, China Life і CNPC. Па колькасці брэндаў, якія ўвайшлі ў рэйтынг, лідзіруюць Кітай з 211-ю, Японія з 138-ю і Паўднёвая Карэя з 49-ю брэндамі. Паказчык лаяльнасці кітайскіх спажыўцоў да брэндаў у параўнанні з папярэднімі гадамі павялічыўся, склаўшы 48%. Huawei прызнаны самым любімым брэндам кітайскіх спажыўцоў.

Рэйтынг складзены World Brand Lab, сусветна вядомай лабараторыяй ацэнкі кошту брэндаў, і групай World Executive Group.

Прафесар Бізнес-школы Оксфардскага ўніверсітэта Стывен Фогель, адзначыў, што ў кантэксце складаных абставін глабальнага гандлю Кітаю неабходна паскараць працу па развіцці тэхналогій і стварэнні брэндаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040