Кітайскія турысты зробяць 800 млн паездак у перыяд нацыянальнага свята
  2019-08-29 17:37:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд маючага адбыцца нацыянальнага свята кітайскія турысты зробяць парадку 800 млн унутраных і замежных паездак. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным найбуйнейшым у краіне анлайн-турагенцтвам Ctrip.

Кліенты Ctrip забраніравалі туры ў 90 краін і раёнаў свету праз анлайн-платформу на час тыднёвых выходных у пачатку кастрычніка.

У перыяд леташняга нацыянальнага свята кітайцы здзейснілі 726 млн унутраных паездак, што на 9,43 прац. больш за паказчык 2017 года.

На аснове паказчыкаў мінулых трох гадоў эксперты лічаць, што колькасць паездак, якія будуць здзяйсняць кітайцы ў перыяд маючых адбыцца канікул з нагоды нацыянальнага свята, дасягне парадку 800 млн, паведаміў прадстаўнік цэнтра даследавання турыстычных даных Ctrip Пэн Лян.

Як і раней, чакаецца бум унутранага турызму. Гэта звязана з тым, што кітайцы ўсё больш гатовыя падарожнічаць па радзіме для святкавання 70-годдзя абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведаміў ён.

Гарады першай лініі, уключаючы Пекін, Шанхай і Гуанчжоу, па-ранейшаму стануць найбуйнейшымі пастаўшчыкамі турыстаў. Пры гэтым будзе адзначацца хуткі рост колькасці турыстаў з гарадоў павятовага ўзроўню.

Паводле даных Ctrip, больш за палову падарожнікаў складаюць людзі ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, амаль трэць турыстаў - бацькі з дзецьмі.

Дзякуючы павелічэнню колькасці прамых міжнародных рэйсаў, кітайцы таксама зробяць мільёны замежных паездак падчас выходных, адзначаецца ў дакладзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040