Costco адкрыла свой першы магазін ва ўнутраных раёнах Кітая
  2019-08-30 14:15:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі рознічны гігант кампанія Costco адкрыла сваю першую неанлайнавую краму ва ўнутраных раёнах Кітая, якая пачала сваю працу ў Шанхаі ў аўторак, 27 жніўня.

Новая крама займае плошчу ў 14 000 кв. метраў і мае 3400 SKU / stock-keeping units / з шырокім спектрам тавараў, якія ўключаюць бытавую тэхніку, свежую ежу, прадметы штодзённай неабходнасці, тавары для падарожжаў і інш.

Кліенты могуць атрымаць доступ да прапанаваных тавараў, што адрозніваюцца вялікімі аб'ёмамі ўпакоўкі і больш нізкімі цэнамі, пасля выплаты сяброўскага ўнёску ў памеры 299 юаняў / каля 42 дол. ЗША / у год.

Як адзначаецца, цэны на нехарчовыя тавары ў Costco на 30-60 працэнтаў ніжэй за рынкавыя, а харчовыя - на 10-20 працэнтаў танней.

У першы дзень ўсю краму літаральна апанавалі пакупнікі, шматлікім з іх прыходзілася правесці ў чэргах да двух гадзін або чакаць тры гадзіны, каб знайсці месца на паркоўцы, разлічанай на 1200 месцаў.

Дзясяткі тысяч кітайскіх спажыўцоў зарэгістраваліся ў якасці членаў клуба крамы з пачатку ліпеня, што перасягнула ўсе чаканні.

З-за вялікай колькасці пакупнікоў у аўторак днём Costco абвясціла ў сваім афіцыйным прыкладанні, што бізнес будзе прыпынены ў другой палове дня, каб забяспечыць камфорт пакупнікоў пры здзяйсненні пакупак. Таксама паведамлялася, што пакупнікі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў супермаркеце, могуць працягваць падбіраць тавары, але новых кліентаў не будуць прымаць да серады.

Costco пачала аперацыі па трансгранічнай электроннай камерцыі на рынку ўнутраных раёнаў Кітая больш за пяць гадоў таму.

Рычард Чанг, старэйшы віцэ-прэзідэнт па Азіі ў Costco Wholesale, паведаміў, што рынак унутраных раёнаў Кітая паспеў, і ўсё больш і больш спажыўцоў могуць дазволіць сабе тавары больш высокай якасці.

Іншы амерыканскі рознічны гігант - Walmart - адкрыў другую краму Sam's Club у Шанхаі ў пачатку гэтага года і выказвае гатоўнасць працягнуць сваю прысутнасць у Кітаі, каб скарыстацца велізарнымі магчымасцямі, звязанымі з мадэрнізацыяй спажывання ў краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040