Міністэрства камерцыі КНР пракаменціравала патрабаванне ЗША аб выхадзе кампаній з Кітая
  2019-08-30 14:36:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн заявіў, што інтарэсы Кітая і ЗША глыбока зрошчаны, паміж краінамі ўжо сфарміраваны інтэграваныя сувязі. Гаа Фэн адзначыў, што калі хто-небудзь жадае прымусова згубіць сувязі дзвюх краін, гэта нанясе моцную шкоду не толькі інтарэсам амерыканскіх прадпрыемстваў, але і паставіць пад пагрозу бяспеку глабальных вытворчых ланцужкоў, створыць небяспеку міжнароднаму гандлю і сусветнай эканоміцы. Ён дадаў, што асацыяцыя кампаній рознічнага гандлю ЗША падкрэсліла, што працэс пошуку альтэрнатыўнай крыніцы з'яўляецца высоказатратным. Амерыканская гандлёвая палата таксама адзначыла, што інвестыцыі амерыканскіх прадпрыемстваў у Кітаі ідуць на карысць народам дзвюх краін.

Гаа Фэн падкрэсліў, што сутнасць гандлёва-эканамічных адносін Кітая і ЗША заключаецца ва ўзаемнай выгадзе. Кітай заахвочвае кампаніі свету, у тым ліку ЗША, інвесціраваць і весці бізнес у Кітаі, і краіна мае намер працягваць ствараць спрыяльнае дзелавое асяроддзе. Колькасць новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу ў Кітаі за апошнія 7 месяцаў 2019 года перавысіла 24 тыс., а аб'ём фактычна прыцягнутых замежных інвестыцый дасягнуў 530 млрд юаняў, павялічыўшыся на 7,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040