У Сіньцзяне прыступілі да будаўніцтва базавых станцый 5G
  2019-08-30 16:33:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Паўночна-Заходнім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне / СУАР / Кітая ў цяперашні час праходзіць будаўніцтва базавых станцый 5G, паведамілі напярэдадні мясцовыя ўлады.

Ва Урумчыйскай энергазабеспячальнай кампаніі, падпарадкаванай Дзяржаўнай электрасеткавай карпарацыі Кітая (ДЭКК), адзначылі, што ў нядзелю была пабудавана першая базавая станцыя 5G ва Урумчы - адміністрацыйным цэнтры СУАР.

Устаноўка базавых станцый 5G на існуючыя апорныя вежы пад электрасеткі дапаможа ў значнай меры скараціць час будаўніцтва і паменшыць выдаткі, электрамагнітнае поле ўздоўж ліній перадач не будзе аказваць уздзеяння на абсталяванне 5G, адзначылі ў кампаніі.

Нароўні з сумесным карыстаннем апорных вежаў, кампанія плануе таксама прадастаўляць аператарам сувязі блокі электрасілкавання для падтрымкі абсталявання 5G, а таксама яго эксплуатацыі і тэхабслугоўвання.

Сіньцзянская кампанія ДЭКК паведаміла, што 100 тыс. з 2 млн апорных вежаў і слупоў электраліній, якія былі раскіданыя ў шырокім раёне, могуць быць выкарыстаны для ўстаноўкі абсталявання 5G.

Кітай у цяперашні час фарсіруе распрацоўкі тэхналогій 5G і будаўніцтва сетак для 5G. Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР у чэрвені выдала ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне тэхналогій 5G тройцы вядучых айчынных аператараў сувязі - China Telecom, China Mobile і China Unicom.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040