Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўніком FIBA Г. Мураторэ
  2019-09-02 10:20:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у кітайскай сталіцы правёў сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі баскетбола / FIBA / Гарацыя Мураторэ.

Сі Цзіньпін адзначыў, што баскетбол мае сур'ёзны ўплыў у свеце, ён выклікае любоў у шырокіх мас кітайскага народа. Кітай надае павышаную ўвагу развіццю баскетбола, актыўна ўдзельнічае ў справах FIBA, а таксама падтрымлівае прыкладаныя ёю намаганні па развіцці гэтага віду спорту. Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што цяперашні чэмпіянат свету па баскетболе абавязкова ператворыцца ва ўражлівую і яркую спартыўную ўрачыстасць.

Лідар КНР падкрэсліў, што за 70-гадовы перыяд з моманту ўтварэння Новага Кітая краіна дабілася вялікіх дасягненняў у справе фізічнай культуры і спорту. Фізічнае выхаванне з'яўляецца як неад'емнай часткай росквіту дзяржавы, так і важным складнікам здаровага і шчаслівага жыцця народа. Кітай у цяперашні час будуе спартыўную дзяржаву. "Мы гатовыя і далей развіваць супрацоўніцтва з Міжнароднай федэрацыяй баскетбола, садзейнічаць папулярызацыі і павышэнню ўзроўню баскетбола ў Кітаі", - сказаў Сі Цзіньпін.

Г. Мураторэ падзякаваў Сі Цзіньпіна за ўдзел у цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па баскетболе, а таксама выказаў падзяку ўраду Кітая за доўгатэрміновую падтрымку дзейнасці FIBA. Кіраўнік федэрацыі таксама высока ацаніў ўражваючыую працу, праведзеную Кітаем для падрыхтоўкі да чэмпіянату, а таксама выказаў упэўненасць, што цяперашні Кубак свету стане самым паспяховай грандыёзнай падзеяй за ўсю гісторыю чэмпіянатаў. Г. Мураторэ адзначыў, што FIBA высока цэніць супрацоўніцтва з Кітаем і гатова ўносіць ўклад у справу садзейнічання развіццю баскетбола ў Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040