Выйшла ў эфір станцыя «Голас рэгіёна Вялікага заліва»
  2019-09-02 15:26:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выйшла ў эфір станцыя «Голас рэгіёна Вялікага заліва», якая вяшчае на правінцыю Гуандун, Сянган і Аамэнь. Сінхронна адкрыліся пляцоўкі новых медыя гэтага СМІ. Радыё вяшчае ў дзевяці гарадах правінцыі, у Сянгане і Аамэне. «Голас рэгіёна Вялікага заліва» будзе распавядаць аб рэалізацыі дзяржаўнай стратэгіі развіцця рэгіёна Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь, пра прынцып «Адна краіна, дзве сістэмы» і яго ўвасабленні ў жыццё.

Старт вяшчання і дзейнасці адпаведных новых медыя далі начальнік дзяржупраўлення КНР па справах радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Нэ Чэньсі, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, начальнік Адміністрацыі кіберпрасторы Кітая Чжуан Жунвэнь і інш. У прывітальнай прамове Шэнь Хайсюн канстатаваў, што рэгіён Вялікага заліва мае важны стратэгічны статус у дзяржаўным развіцці ў новую эпоху. Будаўніцтва рэгіёна Вялікага заліва служыць як новым выпрабаваннем у фарміраванні новай структуры ўсебаковай адкрытасці новай эпохі, так і новай практыкай ва ўсебаковым і дакладным ажыццяўленні курса «Адна краіна, дзве сістэмы».

Пачатак вяшчання станцыі акажа інфармацыйную падтрымку паглыбленню супрацоўніцтва паміж кантынентальнай часткай Кітая, Сянганам і Аамэнем, далучэнню Сянгана і Аамэня да агульнанацыянальнай прасторы эканамічнага развіцця, захаванню доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці ў Сянгане і Аамэне, каб сянганскія і аамэньскія суайчыннікі сумесна з усім народам Кітая разам ішлі да нацыянальнага адраджэння, багацця і росквіту.

«Голас рэгіёна Вялікага заліва», як адзін з каналаў з яркім рэгіянальным каларытам, будзе ствараць радыёвяшчанне з аб'яднанымі СМІ новага тыпу, прадастаўляць разнастайныя паслугі новых СМІ аўдыторыі рэгіёна Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040