Кітай падаў іск у СГА супраць ЗША
  2019-09-03 14:06:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай сёння абвясціў аб тым, што падаў іск у Сусветную гандлёвую арганізацыю / СГА / супраць ЗША з-за ўвядзення амерыканскім бокам з 1 верасня дадатковых 15-працэнтных мытных пошлін на імпартаваную з КНР прадукцыю агульным коштам 300 млрд долараў ЗША.

Як адзначаецца ў заяве міністэрства камерцыі КНР, уведзеныя ЗША пошліны груба парушаюць дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх краін у Асацы, Кітай выказвае крайнюю незадаволенасць і рашучы пратэст супраць дзеянняў амерыканскага боку.

У заяве гаворыцца, што КНР будзе цвёрда адстойваць уласныя законныя правы і інтарэсы, рашуча падтрымліваць шматбаковую гандлёвую сістэму і парадак міжнароднага гандлю ў адпаведнасці з правіламі СГА.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040