Кітай заклікае ЗША спыніць умяшальніцтва ў свае ўнутраныя справы
  2019-09-05 15:17:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак заклікаў ЗША спыніць спасылацца на праблемы Сіньцзяна для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая. Такую заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. Адказваючы на пытанне журналіста пра нядаўнія выказванні дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеі па праблеме Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Гэн Шуан заявіў, што Кітай ужо зрабіў строгае прадстаўленне ЗША па гэтым пытанні.

М. Пампея ў пятніцу размясціў на сваёй старонцы ў "Твітэры" заклік да Кітая адмовіцца ў Сіньцзяне ад "тактыкі ціску", якая парушае нормы міжнароднага права і ўласныя законы Кітая.

Гэн Шуан заявіў, што справы Сіньцзяна – унутраная справа Кітая. Кітай апублікаваў "Белую кнігу", у якой выкладзена поўнае апісанне праграмы прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі ў СУАР. Адзначыўшы, што цэнтры прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі былі створаны адміністрацыяй аўтаномнага раёна ў поўнай адпаведнасці з законам дзеля дапамогі людзям, якія трапілі пад уплыў тэрарыстычнай прапаганды і нават учынілі па гэтай прычыне нязначныя правапарушэнні, Гэн Шуан заявіў, што Сіньцзян дамогся сацыяльнай стабільнасці, працяглага росту эканомікі і гармоніі ў міжэтнічных адносінах; на працягу апошніх трох гадоў рэгіён не сутыкаўся з выпадкамі гвалтоўных актаў на глебе тэрарызму. Меры, якія прымаюцца ў Сіньцзян-Уйгурскім АР для барацьбы з тэрарызмам і падтрымання стабільнасці, атрымалі шырокую падтрымку ўсіх этнічных груп, якія жывуць у рэгіёне, дадаў Гэн Шуан. Ён таксама паведаміў, што раней паслы і дыпламатычныя работнікі з сямі краін -- Лаоса, Філіпін, Камбоджы, Непала, Шры-Ланкі, Бахрэйна і Нігерыі -- змаглі на свае вочы ўбачыць рэальны стан спраў у цэнтрах прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі. Замежныя дыпламаты высока ацанілі тыя меры, якія кітайскі ўрад у адпаведнасці з законам прымае для прафілактыкі і барацьбы з тэрарызмам, і прызналі, што станоўчы вопыт Сіньцзяна можа быць пераняты многімі краінамі.

"Мы рэкамендуем некаторым асобам у ЗША адмовіцца ад мыслення эпохі "халоднай вайны", спыніць выкарыстоўваць праблемы Сіньцзяна дзеля беспадстаўных паклёпаў на Кітай, спыніць умешвацца ва ўнутраныя справы Кітая і пачаць дзейнічаць у імя ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва, а не наадварот", -- сказаў на заканчэнне Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040