У відэа ВПС Кітая ўпершыню прадстаўлены строй J-20
  2019-09-05 15:19:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваенна-паветраныя сілы / ВПС / Кітая выпусцілі ў аўторак натхняльны відэакліп, у якім быў упершыню прадстаўлены строй з сямі знішчальнікаў-невідзімак J-20.

Як паведамляецца, відэа дэманструе тое, як пілоты ВПС Кітая ў новую эпоху цвёрда памятаюць сваё першапачатковае памкненне і місію.

У відэароліку паказана, як запрошаныя ветэраны старэйшыя за 85 гадоў і маладыя людзі аглядаюць знішчальнікі ВПС, ацэньваючы новыя дасягненні ва ўмацаванні моцы краіны і арміі.

Падчас відэа, якое доўжыцца больш за чатыры хвіліны, гучыць папулярная ў Кітаі песня "Я і мая Радзіма", выкананая на старажытным струнным шчыпковым музычным інструменце пад назвай кунхоу.

Кітайскі знішчальнік сярэдняга і далёкага радыюса дзеяння чацвёртага пакалення J-20 паступіў на ўзбраенне ВПС краіны ў 2018 годзе.

Сёлета адзначаецца 70-годдзе ўтварэння КНР і ВПС Народна-вызваленчай арміі Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040