У Паўночна-Заходнім Кітаі пачала працаваць 4-я ЭКСПА Кітая і арабскіх краін
  2019-09-05 15:24:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4-я ЭКСПА Кітая і арабскіх краін адкрылася ў чацвер у горадзе Іньчуань, адміністрацыйным цэнтры Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай).

У рамках чатырохдзённага мерапрыемства будуць праведзены гандлёвыя кірмашы і форумы, прысвечаныя інфраструктуры, праекту "Інтэрнэт плюс ахова здароўя", высокім тэхналогіям, сучаснай сельскай гаспадарцы, лагістыцы, турызму, лічбавай эканоміцы і індустрыяльнаму супрацоўніцтву.

Як паведаміў арганізатар ЭКСПА, у мерапрыемстве гэтага года, сумесна арганізаваным Міністэрствам камерцыі КНР, Кітайскім камітэтам садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю і ўрадам Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна, прымаюць удзел каля 12600 прадстаўнікоў з 2900 рэгіянальных арганізацый, гандлёвых палат, асацыяцый і прадпрыемстваў з 89 краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040