Колькасць навігацыйных спадарожнікаў сістэмы "Бэйдоу" на арбіце дасягнула 39 адзінак
  2019-09-06 14:22:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская спадарожнікавая навігацыйная сістэма "Бэйдоу" мае на арбіце 39 спадарожнікаў. Як чакаецца, у 2020 годзе будзе поўнасцю завершана будаўніцтва сістэмы "Бэйдоу". Пра гэта ў сераду паведаміла афіцыйнае ведамства. Намеснік кіраўніка Канцылярыі па кіраванні спадарожнікавымі навігацыйнымі сістэмамі Кітая Ян Цзюнь на міжнароднай канферэнцыі па інавацыях у сферы касмічных тэхналогій у Шанхаі адзначыў, што сістэма "Бэйдоу" з 2017 года пачала афіцыйна прадастаўляць свету паслугі радыёнавігацыйнай спадарожнікавай сістэмы з дапамогай 39 спадарожнікаў на арбіце.

Кітай плануе запусціць сёлета 5-7 спадарожнікаў, яшчэ да 4-х спадарожнікаў -- у 2020 годзе, што дапаможа завяршыць стварэнне глабальнай сістэмы "Бэйдоу". Ян Цзюнь сказаў, што дзякуючы няспынным інавацыям дакладнасць пазіцыянавання спадарожнікаў сістэмы "Бэйдоу" пастаянна павышаецца. Апроч таго, былі дапоўнены такія новыя функцыі, як глабальная перадача кароткіх паведамленняў, міжнародная выратавальная служба і функцыянальныя дапаўненні спадарожнікавага базіравання. Кітай прасоўвае інтэграцыю сістэмы "Бэйдоу" у глабальныя навігацыйныя службы, ажыццяўляе сумяшчальнасць з сістэмамі GPS і ГЛОНАСС, бярэ ўдзел у розных міжнародных арганізацыях, такіх як Міжнародная арганізацыя грамадзянскага паветранага транспарту, Міжнародная марская арганізацыя.

Кітай пачаў будаваць сістэму "Бэйдоу" у 90-х гадах. Сістэма пачала абслугоўваць Кітай у 2000 годзе, а Азіяцкі-Ціхаакіянскі рэгіён -- у 2012-м. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040