Працягласць жыцця насельніцтва Кітая павысілася з 35 да 77
  2019-09-06 14:24:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя 70 гадоў з моманту заснавання КНР чаканая працягласць жыцця насельніцтва Кітая павысілася з 35 да 77 гадоў. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржстата КНР. Як адзначаецца ў дакладзе ДСУ, чаканая працягласць жыцця насельніцтва ў 1949 годзе ў сярэднім складала 35 гадоў, у 1957-м -- 57 гадоў, у 1981-м -- 68 гадоў, у 2018 годзе -- 77 гадоў.

Паводле статыстыкі, сярэдні даход на душу насельніцтва Кітая ў 1949 годзе складаў 49,7 юаняў, у 2018 годзе ён ужо дасягнуў 28,228 тыс. юаняў -- фактычна вырас у 59,2 раза з улікам фактару росту цэн.

У 2016 годзе чаканая працягласць жыцця насельніцтва Кітая дасягнула 68,7 гадоў, што ўпершыню перавысіла аналагічны паказчык у ЗША. З ростам сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая стан здароўя, жыццёвы ўзровень кітайцаў паляпшаецца, іх чаканая працягласць жыцця таксама паступова павышаецца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040