Кітай прыступіў да распрацоўкі стандартаў для бальніц на базе 5G
  2019-09-06 15:28:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Асноўныя кітайскія бальніцы, вядучыя аператары сувязі і кампанія Huawei ў сераду запусцілі праект па ўсталяванні стандартаў для сетак 5G у шпіталях.

Праект ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя / ДКЗ / і вядзецца Бальніцай кітайска-японскай дружбы, нацыянальным цэнтрам тэлемедыцыны і падлучанай аховы здароўя, даведачным цэнтрам развіцця тэлемедыцыны першай дапамогі.

Больш за 30 вядучых бальніц, Кітайская асацыяцыя медыцынскага абсталявання, тры буйныя аператары сувязі і кампанія Huawei сумесна запусцілі праект.

З усталяваннем стандартаў 5G, гэтая сетка як інфраструктура першаснай медыцынскай інфарматызацыі будзе выкарыстоўвацца для паскарэння працы над праектам "Інтэрнэт плюс ахова здароўя" і паляпшэння паслуг першаснай меддапамогі, сказаў кіраўнік дэпартамента першаснай медыцынскай дапамогі ДКЗ Не Чуньлэй.

У працэсе інтэграцыі 5G у розныя індустрыі медыцынская галіна мае самыя вялікія магчымасці прымянення і самы моцны попыт на 5G, адзначыла генеральны дырэктар аддзела па справах ўрада і прадпрыемстваў тэлекамунікацыйнай кампаніі China Telecom Лю Ін.

Па словах кіраўніка аддзела карпаратыўнай стратэгіі Huawei Чжан Вэньліня, стандарты, якія распрацоўваюцца, паскораць дыгіталізацыю галіны медыцыны і аховы здароўя.

Кампанія Huawei разам са сваімі партнёрамі пабудавала больш за 100 узорных медыцынскіх пляцовак 5G plus з дыстанцыйным пакрыццём, якія забяспечваюць камерцыйныя паслугі, у тым ліку кансультацыі, амбулаторнае лячэнне і дыягностыку па малюнках.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040