Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Зімбабвэ Э. Мнангагве тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю былога лідара краіны Р. Г. Мугабэ
  2019-09-09 14:29:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу накіраваў прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю былога лідара афрыканскай краіны Роберта Габрыэля Мугабэ.

Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа КНР і ад сябе асабіста выказаў глыбокі смутак у сувязі са смерцю Р. Г. Мугабэ і шчырыя спачуванні ўраду і народу Зімбабвэ, а таксама сваякам Р. Г. Мугабэ.

Сі Цзіньпін заявіў, што Р. Г. Мугабэ, які з'яўляўся выбітным палітыкам і лідарам нацыянальна-вызваленчага руху ў Зімбабвэ і Афрыцы, шмат разоў за сваё жыццё наведаў КНР і ўнёс значны ўклад у прасоўванне дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Зімбабвэ, а таксама Кітаем і Афрыкай. Яго смерць стала велізарнай стратай для народа Зімбабвэ, а таксама для кітайскага народа, які страціў старога добрага сябра. КНР шануе традыцыйную брацкую дружбу з Зімбабвэ і гатова сумесна з урадам і народам гэтай краіны працягваць пашыраць і паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах і садзейнічаць бесперапыннаму прагрэсу кітайска-зімбабвійскіх адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040