Кітай паставіць новы рэкорд ураджайнасці рысу
  2019-09-09 15:13:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у кастрычніку паставіць новы рэкорд ураджайнасці рысу: 180 цэнтнераў з гектара. Пра гэта заявіў кітайскі селекцыянер Юань Лунпін. Ён адзначыў, што акрамя далейшага павышэння ўраджайнасці гібрыднага рысу, надзённай задачай таксама з'яўляецца пашырэнне яго пасяўных плошчаў у глабальным маштабе. «Калі 50% рысавых палёў па ўсім свеце засадзіць гібрыдным рысам, сярэдняя глабальная ўраджайнасць павысіцца на 20 цэнтнераў з гектара. Гэта дазволіць дадаткова накарміць 500 мільёнаў чалавек», -- тлумачыць вучоны.

Зараз каманда Юань Лунпіна займаецца праектам вырошчвання рысу на бясплодных саланчаках. Выведзена 300 гатункаў рысу, здольнага расці на засоленых глебах. Выкарыстоўвацца будуць толькі тыя, ураджайнасць якіх перавышае 45 цэнтнераў з гектара. На сёння выведзена сем гатункаў, якія могуць даваць ураджай ад 45 да 100 цэнтнераў з гектара. Імі плануецца засеяць да 20 млн га засоленых глебаў у Кітаі. Дзякуючы гэтаму краіна зможа дадаткова вырошчваць як мінімум 90 млн тон рысу ў год. Плошчу пасеваў у будучыні можа пашырыцца: агульная тэрыторыя саланчакоў у краіне ацэньваецца ў 100 млн га. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040