Сі Цзіньпін правёў 10-е пасяджэнне Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў
  2019-09-10 11:15:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета, старшыня Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў Сі Цзіньпін правёў 10-е пасяджэнне Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў і выступіў з важнай прамовай.

Ён падкрэсліў важнасць рэалізацыі ўсіх задач па рэфармаванні, пастаўленых цэнтральным урадам з часу 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў кароткатэрміновай перспектыве неабходна засяродзіцца на ўмацаванні падмурка, стварэнні базы і ўзвядзенні апорных калон, а ў сярэднетэрміновай перспектыве зрабіць упор на ўсебаковае прасоўванне і інтэнсіўнае развіццё. У цяперашні час патрабуецца накіраваць кропкі прыкладання сілы на ўзмацненне сістэмнай інтэграцыі і павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння. Неабходна замацаваць і паглыбіць атрыманыя за гэтыя гады вынікі рэформаў у частцы ліквідацыі сістэмных бар'ераў і механічных перашкод, вырашэння пытанняў з палітычнымі інавацыямі, а таксама спрыяць таму, каб розныя сістэмы станавіліся ўсё больш завершанымі і стандартызаванымі.

На пасяджэнні прысутнічалі член ПК Палітбюро ЦК КПК, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў Лі Кэцян, а таксама Ван Хунін і Хань Чжэн.

Члены Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў і адказныя таварышы цэнтральнага ўрада і адпаведных органаў дзяржаўнай улады таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040