У жніўні СPI ў Кітаі вырас на 2,8%
  2019-09-10 15:24:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У жніўні 2019 году індэкс спажывецкіх цэн (СPI) -- асноўны паказчык інфляцыі -- у Кітаі вырас на 2,8% у параўнанні са жніўнем мінулага года. Пра гэта паведаміла ў аўторак Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне. Тэмпы росту паказчыка не змяніліся ў параўнанні з ліпенем.

У жніўні цэны на прадукты харчавання выраслі на 10% у гадавым выразе супраць ліпеньскага паказчыка ў 9,1%. Пры гэтым нехарчовыя тавары падаражэлі на 1,1% у параўнанні з ліпенем.

СPI ў гарадах і сельскіх раёнах вырас на 2,8% і 3,1% адпаведна ў гадавым вылічэнні. У жніўні індэкс цэн вытворцаў у Кітаі (РРІ) -- паказчык змены аптовых цэн вытворцаў тавараў і паслуг -- знізіўся на 0,8% у гадавым выразе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040