Кітай пачаў зборку лётнага ўзору базавага модуля сваёй космастанцыі
  2019-09-10 15:49:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прыступіў да зборкі лётнага ўзору базавага модуля сваёй арбітальнай станцыі. Пра гэта паведаміла Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхнікі. Працы ідуць па плане, запэўнілі ў карпарацыі.

Станцыя будзе цалкам здадзена ў эксплуатацыю да 2022 года, а да 2024-га, са спісаннем МКС, стане адзінай станцыяй на арбіце Зямлі. Раней кітайскія канструктары заявілі, што разліковы тэрмін службы кітайскай арбітальнай станцыі -- 15 гадоў. Станцыя будзе складацца з трох частак, уключаючы базавы модуль і два лабараторных модуля. Маса кожнага з іх будзе дасягаць 20 тон. Асноўны модуль «Цяньхэ-1» будзе мець пяць стыковачных люкаў: па два для касмічных лабараторый і пілатуемых караблёў, адзін - для касмічных грузавікоў.

Да працы кітайскай арбітальнай станцыі адразу пасля яе здачы ў эксплуатацыю далучацца 17 краін. Першы пакет міжнародных праектаў, якія будуць ажыццяўляцца на новай станцыі, уключае дзевяць даследаванняў пры ўдзеле спецыялістаў з 17 дзяржаў. Усе адпаведныя дагаворы будуць падпісаны ўжо да канца 2019 года. Праекты будуць ажыццяўляцца ў такіх сферах, як мікрабіялогія, астраномія і фізіка мікрагравітацыі. Неўзабаве Кітай адкрые прыём заявак на другі пакет міжнародных праектаў у космасе. Нагадаем, што яшчэ ў траўні 2018 года КНР запрасіла ўсе краіны-члены ААН да супрацоўніцтва на базе сваёй касмічнай станцыі. «Кітайская арбітальная станцыя будзе здабыткам не толькі КНР, але і ўсяго свету. Любая краіна, незалежна ад яе памеру і ўзроўню развіцця, зможа ўдзельнічаць у праекце на раўнапраўнай аснове », - адзначылі ў Пекіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040