У штаб-кватэры ААН у Жэневе адкрылася выстава дасягненняў Кітая ў сферы абароны правоў чалавека
  2019-09-10 15:50:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 верасня ў Палацы Нацый у Жэневе адкрылася выстава дасягненняў Кітая ў сферы абароны правоў чалавека. Экспазіцыю адкрывалі дыпламаты з прыкладна 100 краін, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, навукоўцы і журналісты.

Пастаянны прадстаўнік КНР пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе Чэнь Сюй адзначыў, што за 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР пад моцным кіраўніцтвам КПК былі дасягнуты бліскучыя поспехі ў абароне правоў чалавека. Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Кітаі быў усебакова павышаны, пабудова дэмакратыі і вяршэнства права працягвае прасоўвацца наперад.

Начальнік бюро па правах чалавека пры Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР Лу Гуанцзінь адзначыў, што шчаслівае жыццё - самае галоўнае права чалавека. 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР - гэта 70 гадоў барацьбы за шчасце кітайскага народа, а таксама 70 гадоў барацьбы за развіццё народаў усяго свету. За 70 гадоў лёс Кітая глыбока змяніўся, былі дасягнуты бліскучыя поспехі ў галіне абароны правоў чалавека.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040