Лі Кэцян сустрэўся з удзельнікамі кітайска-амерыканскага бізнес-дыялогу
  2019-09-11 10:52:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з амерыканскімі ўдзельнікамі кітайска-амерыканскага бізнес-дыялогу. Прадстаўнікі дзелавых колаў і былыя высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША абмеркавалі з Лі Кэцянам свае меркаванні і прапановы адносна кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Як адзначыў Лі Кэцян, за мінулыя 40 гадоў гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі бесперапынна развіваліся на ўзаемавыгаднай аснове. Кітай з'яўляецца найбуйнейшай у свеце краінай, якая развіваецца, а ЗША -- найбуйнейшай развітой краінай, і ў абедзвюх краін ёсць шырокае кола агульных інтарэсаў. Кіруючыся дамоўленасцямі, дасягнутымі лідарамі дзвюх краін, і зыходзячы з прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі, бакі павінны знайсці агульную глебу пры захаванні рознагалоссяў; пры гэтым неабходна знайсці такія метады пераадолення рознагалоссяў, якія будуць прымальнымі для абодвух бакоў.

Апроч таго, Лі Кэцян заявіў, што Кітай будзе станавіцца ўсё больш адкрытай краінай. Кітай імкнецца стварыць такое дзелавое асяроддзе, якое будзе насіць рынкавы, прававы і міжнародны характар. Пры фарміраванні адкрытага дзелавога асяроддзя больш пільная ўвага будзе надавацца пытанням абароны інтэлектуальнай уласнасці. Апрацоўчая прамысловасць Кітая ўжо поўнасцю адкрыта для замежных інвестараў, больш адкрытай для іх становіцца і сфера паслуг. Кітай валодае велічэзным рынкам і запрашае замежныя кампаніі нарошчваць інвестыцыі ў Кітай для максімізацыі ўзаемнай выгады.

Прадстаўнікі амерыканскага боку павіншавалі КНР з 70-й гадавінай з дня яе заснавання. Амерыканскія кампаніі, якія ўдзельнічаюць у дыялогу, на працягу доўгага часу назіралі і былі сведкамі развіцця адносінаў паміж Кітаем і ЗША. Яны актыўна пашыраюць сваю дзейнасць на тэрыторыі КНР, нарошчваюць інвестыцыі ў краіну і шукаюць магчымасці для доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Амерыканскія кампаніі натхнёныя новымі мерамі Кітая, накіраванымі на павышэнне ступені адкрытасці краіны. Акрамя таго, кампаніі з ЗША маюць намер ацэньваць бягучыя гандлёва-эканамічныя спрэчкі паміж дзвюма краінамі зыходзячы з доўгатэрміновай перспектывы. Амерыканскія кампаніі ні ў якім разе не хацелі б разрыву гандлёва-эканамічных кантактаў паміж дзвюма краінамі. Іх прадстаўнікі выказалі спадзяванне на пазітыўны вынік маючых адбыцца гандлёва-эканамічных кансультацый паміж Кітаем і ЗША і на больш хуткае дасягненне пагаднення. Яны перакананыя ў тым, што бакі знойдуць сродак для забеспячэння паступальнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040