Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Дж. Болтан падаў у адстаўку па патрабаванні. Д. Трампа
  2019-09-11 14:37:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў сёння, што яго дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан звольніўся па патрабаванні кіраўніка Белага дома.

  Па словах Д. Трампа, ён запатрабаваў адстаўкі Дж. Болтана ў панядзелак вечарам і атрымаў адпаведную заяву ў аўторак раніцай.

 "Я, як і многія іншыя ў адміністрацыі, быў катэгарычна не згодны з многімі з яго прапаноў, таму я папрасіў Джона падаць у адстаўку", -- напісаў Д. Трамп у сваім Твітэры.

 Таксама кіраўнік Белага дома паведаміў, што назаве імя пераемніка Дж. Болтана на наступным тыдні.

У сваю чаргу, Дж. Болтан напісаў у "Твітэры", што ён прадставіў прэзідэнту сваё прашэнне аб адстаўцы ў панядзелак увечары, аднак Д. Трамп прапанаваў яму "пагаварыць пра гэта на наступны дзень".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040