На вуліцах Пекіна з'явіліся інтэлектуальныя ліхтарныя слупы
  2019-09-11 15:38:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шматфункцыянальныя інтэлектуальныя ліхтарныя слупы з'явіліся на вуліцах Пекіна ў некалькіх гарадскіх раёнах.

Як паведаміла ў панядзелак газета "Бэйцзін жыбаа", ліхтарныя слупы на 17 вуліцах раёна Хайдзянь замянілі "разумнымі", якія аб'ядноўваюць у сабе функцыі маніторынгу парушэнняў ПДР, адлюстравання дарожных знакаў і служаць апорамі для аб'ектаў сеткі 5G.

Некалькі ліхтарных слупоў у раёнах Дунчэн і Тунчжоу таксама вырашылі пераабсталяваць у шматфункцыянальныя платформы. Такія слупы здольныя збіраць і аналізаваць даныя аб якасці паветра і выхлапных газах аўтамабіляў, а таксама кантраляваць незаконную паркоўку. Прымацаваныя на слупах экраны дысплея паказваюць стан дарогі і інфармацыю аб паркоўцы, піша выданне.

Акрамя таго, шматфункцыянальныя ліхтарныя слупы дазваляюць значна зэканоміць прастору, аб'ядноўваючы функцыі некалькіх дарожных аб'ектаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040